Лукашэнка наведвае Пекінскі ўніверсітэт
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочага візіту ў Кітай наведвае Пекінскі ўніверсітэт, піша БелТА.
Фота: kremlin.ru
Ён правядзе рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта, а таксама возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай беларуска-кітайскай адукацыйнай праграмы паміж вядучымі ўніверсітэтамі дзвюх краін па спецыяльнасці «Біятэхналогія».
Лукашэнка гасціць у Кітаі з нядзелі, учора ён сустрэўся з Сі Цзіньпінам.