У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С
У Лельчыцах а восьмай раніцы было +26,8°С, у Пінску +25,8°С, у Мінску +24,5°С.
Сёння па Беларусі чакаецца да +37°С, у Мінску да +33°С.
Учора ў краіне быў зафіксаваны абсалютны рэкорд спёкі за ўсе 145 гадоў назіранняў — у Пінску было 40,4°С. Папярэдні рэкорд, які быў пастаўлены 8 жніўня 2010 года, паў. Тады было +38,9°С.