БЕЛ Ł РУС

«Ён сказаў, што накладзе праклён!» Экстрасэнс з інтэрнэту прымусіў мінчанку здзейсніць крадзеж

30.06.2026 / 09:11

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 69‑гадовая пенсіянерка, якая паведаміла, што з яе кватэры зніклі ювелірныя ўпрыгожанні, а з банкаўскай карткі былі спісаныя грошы, у тым ліку пенсія.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС устанавілі, што крадзеж здзейсніла 44‑гадовая жыхарка Мінска, якая даглядала пацярпелую.

Жанчына прызнала сваю віну і расказала, што нібыта пайшла на злачынства пад уплывам «экстрасэнса».

У сацыяльнай сетцы мінчанка знайшла так званага яснавідушчага, да якога звярнулася па дапамогу ў асабістых пытаннях.

Аднак замест падтрымкі «экстрасэнс» пачаў патрабаваць грошы, сцвярджаючы, што на ёй ляжыць псота. Незнаёмец пагражаў «негатыўнымі наступствамі», калі яна не выканае яго ўказанні і не аплаціць яго «паслугі».

Пад гэтым ціскам жанчына здзейсніла крадзеж: выкрала ў сваёй падапечнай грошы і ювелірныя ўпрыгожанні, якія пасля здала ў ламбард. Атрыманыя сродкі — каля 7 тысяч рублёў — яна перавяла на рахунак мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула