БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо +30°С

30.06.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Столькі а 10‑й раніцы фіксуецца ў Пінску

У Лельчыцах 29,9°С, Століне +29,1°С, па 28 градусаў у Жыткавічах, Мазыры, Акцябрскім, Ганцавічах і Салігорску. У Мінску +26,7°С.

Сёння па Беларусі чакаецца да +37°С, у Мінску да +33°С.

Учора ў краіне быў зафіксаваны абсалютны рэкорд спёкі за ўсе 145 гадоў назіранняў — у Пінску было 40,4°С. Папярэдні рэкорд, які быў пастаўлены 8 жніўня 2010 года, паў. Тады было +38,9°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула