БЕЛ Ł РУС

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца

30.06.2026 / 18:33

Nashaniva.com

Дзяўчына жыве ў Варшаве і мае польскі ДНЖ на падставе міжнароднай абароны. 

Скрыншот: @katerina_makas / Instagram

Пакінула сумку ў таксі

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, хутчэй за ўсё, бачылі вірусныя ролікі Кацярыны ў інстаграме або тыктоку на тэму жыцця мігрантаў у Польшчы.

Разам з сябрамі блогерка паехала адпачываць на Мальту, дзе згубіла сумачку з дакументамі і грашыма.

У відэа Кацярына распавядае, што прайшло ўжо больш за пяць дзён, як яна захрасла на Мальце.

«Ніколі не думала, што гэта са мною здарыцца», — кажа яна.

Перад адлётам назад Кацярына пакінула сумку ў таксі.

«А калі мы зразумелі, што сумкі няма — было ўжо позна. Хутчэй за ўсё, яе скралі пасажыры, якія селі (у таксі) пасля нас», — кажа блогерка і дадае, што ў сумцы быў ейны беларускі пашпарт, польскі ДНЖ на падставе міжнароднай абароны, грошы і асабістыя рэчы.

Вярнуцца складаней, чым думала

Кацярына была ўпэўнена, што ёй будзе дастаткова звярнуцца ў паліцыю, затым у консульства (польскае) і праз 1‑2 дні яна будзе дома.

«Але насамрэч усё аказалася так, што вярнуцца ў Польшчу без дакументаў нават складаней, чым я магла ўявіць. Я яшчэ на Мальце і шукаю варыянты, як вярнуцца дадому», — кажа яна ў відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула