Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя
Паводле рашэння расійскіх уладаў, спыняюць працу пункты пропуску на Фінляндскім вакзале ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Выбаргу і Светлагорску Ленінградскай вобласці, Вяртсіля і Люцця ў Карэліі, Пячорах і Пыталаве ў Пскоўскай вобласці. Апошнія два размешчаныя на мяжы з Эстоніяй і Латвіяй.
Чыгуначная станцыя ў Пыталаве Пскоўскай вобласці. Фота: Яндэкс-Карты
Пры гэтым фактычна на працягу апошніх двух гадоў з пералічаных чыгуначных пунктаў пропуску дзейнічалі толькі Пячоры і Пыталава. Астатнія ўжо не выкарыстоўваліся, паколькі чыгуначныя зносіны паміж Расіяй і Фінляндыяй былі спыненыя пасля таго, як фінскія ўлады закрылі мяжу з Расіяй.
Такім чынам, новае рашэнне ў асноўным юрыдычна замацоўвае сітуацыю, якая ўжо склалася на практыцы, хоць для пунктаў на мяжы з Эстоніяй і Латвіяй яно азначае афіцыйнае спыненне іх працы.
Чытайце таксама:
Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат
Прэзідэнт Фінляндыі не верыць, што Пуцін нападзе на Еўропу, і заклікае да перамоў
Кіраўнік МЗС Эстоніі: Пуцін хоча, каб мы спынілі Украіну ад нападаў дронамі, але варта працягваць