БЕЛ Ł РУС

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў

30.06.2026 / 23:12

Nashaniva.com

Пакуль гараджане масава ратуюцца ад 30‑градуснай спёкі кандыцыянерамі і паездкамі на прыроду, жыхары Новай Баравой падыходзяць да пытання крэатыўна. Днямі ў двары жыллёвага комлексу з'явіўся надзіманы басейн проста на дзіцячай пляцоўцы. А затым на даху заўважылі другі аб'ект — каркасны басейн, размешчаны проста на даху шматпавярховага дома, піша pristalica.by.

Першы надзіманы басейн у жылым комплексе з'явіўся яшчэ на выхадных. Яго паставілі проста на дзіцячай пляцоўцы каля шматпавярховіка. Каля яго ўжо былі заўважаныя жыхары ў плаўках і з вадзянымі пісталетамі. Пад постам у Threads яны клікалі суседзяў далучацца да іх тусоўкі. Як аказалася, гэта было толькі пачаткам.

Сёння, 30 чэрвеня, у сетцы з'явіліся новыя кадры, дзе каркасны басейн усталявалі проста на даху шматпавярховіка. Аднак бяспека ўстаноўкі басейна на даху, як адзначаецца, выклікае сур'ёзныя пытанні. Хочацца верыць, што аўтары ідэі ўлічылі ўсе рызыкі і пракансультаваліся са спецыялістамі.

Чытайце таксама:

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Каментары да артыкула