БЕЛ Ł РУС

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава

1.07.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Футбольны турнір, што праходзіць у Варшаве, сёлета запланаваны на 1 жніўня.

1 жніўня ў Варшаве пройдзе V Турнір Беларускай Салідарнасці. Кубак Мелказёрава.

У 2022 годзе ў Варшаве арганізавалі першы турнір салідарнасці ў падтрымку беларускага журналіста Аляксандра Івуліна, што знаходзіўся за кратамі. Турнір стаў штогадовай традыцыяй, якая аб’ядноўвае беларусаў і беларусак па ўсім свеце.

«Гэты Кубак заўсёды быў пра супольнасць, салідарнасць і сапраўдныя беларускія каштоўнасці. З гэтага года ён яшчэ і пра памяць. Пра памяць пра Мікіту. Пра чалавека, з якім мы беларуселі разам. Пра чалавека, які кожную суботу даказваў, што нашае жыццё — маліна. Пра чалавека, які верыў, што сонца загляне», — напісаў Аляксандр Івулін.

1 жніўня 2026. Варшава, AWF (ul. Marymoncka 34)& Пачатак: 10:00

Фармат: 1 дзень, 24 каманды, жывая праграма, дзіцячая зона і эмоцыі як на фінале чэмпіянату свету.

Вядомы журналіст, вядоўца папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна», папулярызатар беларускай культуры Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 снежня 2025 года. Яму было 37 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула