Аднагадовая дзяўчынка выпадкова аблілася кіпенем у Бабруйску
Дзяўчынка атрымала цяжкія апёкі.
Няшчасце здарылася 29 чэрвеня, піша СК.
Дзяўчынка знаходзілася на кухні з бацькам. Той уключыў электрычны чайнік і ненадоўга адышоў да рукамыйніка.
У гэты час дзіця пацягнула за край кухоннага рушніка, на якім стаяў чайнік. У выніку ён перакуліўся, і дзяўчынка атрымала апёкі кіпенем.
Дзіця шпіталізавалі. Яго стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны. Пагрозы жыццю няма.