БЕЛ Ł РУС

Францыя ўстанавіла рэкорд чэмпіянатаў свету! Але гэта дрэнны знак

1.07.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Зборная Францыі ў матчы 1/16 фіналу разграміла шведаў і стала першай камандай у гісторыі чэмпіянатаў свету, якой удалося атрымаць тры буйныя перамогі запар.

Фота: Yuki Iwamura / AP

На групавым этапе французы ўпэўнена прайшлі Ірак (3:0) і Нарвегію (4:1), а таксама без праблем справіліся з Сенегалам (3:1), прынамсі па ліку, нагадвае «Спорт-Экспресс».

Раней на ЧС фіксавалася 21 серыя з дзвюх буйных перамог запар: часцей за ўсё гэта рабілі бразільцы (сем разоў), па два разы — французы (цяпер пасля поспеху над нарвежцамі іх стала тры), англічане і немцы.

Акрамя таго, каманда Дзідзье Дэшама паўтарыла найлепшы вынік па колькасці буйных перамог за адзін турнір. Раней па тры разы буйна перамагалі сапернікаў зборныя Бразіліі (1950, 1958), Германіі (1954, 2010) і Англіі (2022).

Французы ўжо мелі падобныя вынікі: у 1958 годзе яны перамагалі парагвайцаў, паўночных ірландцаў і заходніх немцаў, а праз 40 гадоў — паўднёваафрыканцаў, аравійцаў і бразільцаў (у фінале).

Аднак спяшацца з радаснымі высновамі «трохкаляровым» пакуль не варта.

На працягу многіх гадоў буйная перамога на ранніх стадыях плэй-оф чэмпіянату свету лічыцца дрэннай прыкметай.

Так, у Катары ў 2022 годзе тры каманды (Англія, Бразілія і Партугалія — НН), якія разграмілі сапернікаў у 1/8 фіналу, у выніку вылецелі ў чвэрцьфінале (іх выбілі Францыя, Харватыя, Марока адпаведна — НН).

Увогуле за апошнія 50 гадоў не спатыкнуліся пасля разгромных перамог толькі бразільцы ў 1998 годзе (пры гэтым сапернік таксама меў буйную перамогу), італьянцы ў 2006 годзе (толькі ў дадатковы час) і немцы ў 2010 годзе.

Больш за тое, каманда Ёахіма Лёва дадала да 4:1 над Англіяй яшчэ 4:0 над Аргенцінай, але пасля саступіла іспанцам з мінімальным лікам.

У 1/8 фіналу Францыя згуляе з Парагваем, а калі пройдзе яго, то супернікам у 1/4 фіналу будзе пераможца матча Марока — Канада. А ў паўфінале — ужо Партугалія/Харватыя (Іспанія, Бельгія).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула