БЕЛ Ł РУС

Памёр экс-пасол Валерый Брылёў

2.07.2026 / 10:42

Nashaniva.com

Дыпламат памёр 29 чэрвеня, яму было 67 гадоў.

«Цяжка пераацаніць уклад Валерыя Анатольевіча Брылёва ва ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі з краінамі СНД і Паўднёвай Еўропы — дыпламата, чый шлях упісаны ў гісторыю айчыннай дыпламатыі залатымі літарамі. (…) Ён быў чалавекам слова, шчыра закаханым у сваю прафесію, і валодаў дзіўным талентам злучаць мастацтва і палітыку», — паведамляе МЗС.

Валерый Брылёў нарадзіўся ў 1959 годзе, Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сёння БНТУ). Валодаў сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі.

Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой.

Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі, з 1996 па 2001 быў паслом у Югаславіі (затым — Сербіі і Чарнагорыі), з 2001 па 2006 гады быў начальнікам упраўлення двухбаковых адносін са краінамі СНД МЗС Беларусі. У 2006—2010 гадах быў паслом у Кыргызстане, а затым быў паслом у Казахстане.

Развітанне пройдзе сёння а 13‑й у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула