БЕЛ Ł РУС

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

2.07.2026 / 13:50

Nashaniva.com

Газазабеспячэнне і водазабеспячэнне ва ўсіх пад’ездах адноўленыя.

Будаўнікі вывезлі 715 кубаметраў абгарэлых і непрыдатных для аднаўлення канструкцый і прыступілі да мантажу часовага даху ў доме на вул. Леніна, 9, які пацярпеў пры пажары. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў Мінск-Навінам.

Таксама адна з мэтаў — аднавіць падачу электраэнергіі.

«У будынку замянілі кабельныя лініі, аўтаматычныя выключальнікі і аднавілі шчытавыя прылады, якія былі пашкоджаныя падчас пажару, правялі сушку кватэрных шчыткоў. Дарэчы, святло ўжо ёсць у другім, трэцім і чацвёртым пад’ездах, але пакуль толькі да трэцяга паверха. У першым пад’ездзе працуем над тым, каб аднавіць падачу электраэнергіі таксама да трэцяга ўзроўню», — расказаў дырэктар ЖКГ Ленінскага раёна Мінска Дзмітрый Елісееў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула