БЕЛ Ł РУС

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?

2.07.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Гэта называюць вяселлем ХХІ стагоддзя.

Ashley Landis / AP

Спявачка планетарнага ўзроўню і футбаліст Трэвіс Келсі збіраюцца ўзяць шлюб у галоўнай хакейнай і баскетбольнай арэне Нью-Ёрка Madison Square Garden напярэдадні выходных да Дня Незалежнасці ЗША, што адзначаецца 4 ліпеня, піша People.

Сярод гасцей чакаецца вялікая колькасць зорак, у тым ліку і Эд Шыран.

Свіфт і Келсі заручыліся летам мінулага года, абвясціўшы пра гэта ў Instagram з іранічным подпісам: «Ваш настаўнік фізкультуры і ваша настаўніца англійскай жэняцца».

З таго часу чуткі пра вяселле не спыняліся, але фанаты і СМІ ўсё больш упэўнена называюць датай канец тыдня перад 4 ліпеня. І месца? Відавочна, адна з самых знакавых пляцовак Нью-Ёрка — Madison Square Garden.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула