БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом

2.07.2026 / 19:20

Вінцэсь Клепачэня

Лукашэнкаўская прапаганда ўслед за расійскай распаўсюдзіла паведамленні пра нібыта «наўмысны ўдар УСУ па аўтобусе» яшчэ да таго, як з'явіліся хоць якія кампетэнтныя ацэнкі.

Пашкоджаны дронам аўтобус. Скрыншот з відэа

«Баевікі УСУ атакавалі аўтобус на мытным пераходзе «Красны Камень» у Бранскай вобласці. Пра гэта паведамляе крыніца «Известий», — такую інфармацыю далі сотні афіцыйных каналаў беларускіх уладаў.

«Іх дзеянні накіраваныя выключна на тое, каб вывесці беларусаў са стану раўнавагі, пасеяць варожасць і хаос. (…) Але мы бачым гэтыя гульні і не дамо ўцягнуць сябе ў гэтае балота, але і дараваць не станем!».

Тыя самыя тэзісы сінхронна агучыў прапагандыст Рыгор Азаронак.

«Яны спрабуюць справакаваць у беларускага народа паніку, істэрыку, пачуццё неабароненасці. (…) Кіеўскаму рэжыму дазволілі любыя злачынствы, любыя правакацыі. Задача-максімум — уцягнуць Беларусь у вайну. Задача-мінімум — пасеяць тут хаос, страх і трывогу», — заявіў адзін з галоўных прапагандыстаў рэжыму. 

Свой каментар Азаронак апублікаваў у тэлеграм-канале пад подпісам: «Чарговая крывавая правакацыя бандэраўцаў супраць Беларусі».

Пра здарэнне як пра «атаку беспілотніка» паведаміў і тэлеграм-канал NEWS.BY, паўтарыўшы пры гэтым заявы Следчага камітэта Расіі і пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова.

Пра атаку «дронам УСУ» паведаміла і рупар «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая.

Свае пяць капеек уставіў і Алег Гайдукевіч, які апублікаваў відэакаментар з подпісам: «Бранская вобласць! Зноў акт тэрарызму».

І толькі праз некалькі гадзін гэтага асатанелага інфатэрарызму з'явілася афіцыйная заява дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча.

«Беларускі аўтобус не быў выбраны спецыяльна як, скажам так, цэль для паражэння. Гэта аўтобус, які выпадкова рухаўся па тэрыторыі Бранскай вобласці, і дрон, які выпадкова ўпаў на дарогу паміж дзвюма трасамі», — сказаў Вальфовіч журналістам.

Ні ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, якія перад гэтым распаўсюдзілі хлуслівую інфармацыю пра нібыта наўмысную атаку на беларускі аўтобус, не далі ні абвяржэння, ні прабачэння.

Чытайце таксама:

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»

Каментары да артыкула