Колькасць загінулых у выніку ўдару па Кіеве вырасла да 30‑ці
Яшчэ некалькі цел дасталі з-пад завалаў шматпавярховага дома.
Уначы 2 ліпеня Расія ўдарыла па Украіне дронамі і балістычнымі ракетамі. Большасць з іх ляцела па Кіеве. Украінская СПА знішчыла 524 з 570 запушчаных, але 25 балістычных ракет і 12 ударных дронаў збіць не ўдалося.
Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы дом у Дарніцкім раёне Кіева. Абрынуўся пад'езд дома, загінулі людзі.
Уначы з-пад завалаў дасталі целы яшчэ трох загінулых — такім чынам колькасць загінулых вырасла да 30, паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Больш за сотню чалавек былі параненыя.