У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee
Салон з'явіўся ў раёне Камароўскага рынку.
Фота тут і далей: дылера
У Мінску адкрыўся новы аўтасалон Geely і Belgee. Ініцыятарам выступіў афіцыйны дылер «Лакшэры Мотарс плюс». Аўтацэнтр размясціўся практычна ў самым сэрцы сталіцы, на вуліцы Кульман, 1, паведамляе av.by.
Там прадстаўлены самыя папулярныя мадэлі аўтамабіляў Geely і Belgee, таксама дзейнічаюць крэдытныя і лізінгавыя праграмы. Для кліентаў абсталявана зона чакання.
Аўтацэнтр на Кульман засяродзіцца толькі на продажы новых машын.
Далейшае гарантыйнае і постгарантыйнае абслугоўванне Geely і Belgee будзе ажыццяўляцца ў любых іншых салонах «Лакшэры Мотарс плюс».