БЕЛ Ł РУС

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

3.07.2026 / 22:12

Nashaniva.com

У Чарнобыльскай зоне адчужэння ратавальнікі працягваюць змагацца з маштабным пажарам, падчас якога ўтварыўся так званы вогненны смерч, паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны.

Паводле інфармацыі ратавальных службаў, гэта небяспечная з'ява ўзнікае, калі моцны вецер, гарачае паветра, дым і полымя закручваюцца ў магутны агністы віхор.

Ратавальнікі адзначаюць, што штодня стрымліваюць распаўсюджванне агню, каб не дапусціць яго пашырэння на новыя тэрыторыі зоны адчужэння.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх службаў, пажары ў Чарнобыльскай зоне ўзніклі пасля падзення расійскіх беспілотнікаў. Пры гэтым паведамляецца, што ўзровень радыяцыі застаецца ў межах нормы.

Чытайце таксама:

Часовы дах на доме ў цэнтры Мінска, які пацярпеў ад пажару, скончаць ставіць ужо заўтра

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?

Расія ўдарыла па АЗС на Днепрапятроўшчыне, ёсць загінулая і параненыя

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

Каментары да артыкула