БЕЛ Ł РУС

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час

4.07.2026 / 05:10

Міраслаў Яноўскі

У Месі ўжо 20 галоў на чэмпіянатах свету.

Фота: Chris Carlson / AP

У гульні 1/16 фіналу Аргенціна — Каба-Вэрдэ на чэмпіянаце свету ледзь не здарылася сенсацыя. Чэмпіёны свету прайшлі ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час.

Ліянель Месі адкрыў лік на 29‑й хвіліне. Вялікі аргенцінец забіў ужо 20 гол на чэмпіянатах свету і сёмы на гэтым мундыялі.

На 59‑й Дэрой Дуартэ лік зраўняў — дадатковы час.

Ужо на трэцяй хвіліне авертайма Лісандра Марцінес выводзіць Аргенціну наперад, Сідней Лопес Кабрал зраўнівае, аднак у 1/8 фіналу Аргенціну выводзіць аўтагол суперніка Дэроя Борхеса на 111 хвіліне.

Каба-Вэрдэ не выйграла ніводнага матча на чэмпіянаце свету (на групавым турніры ў афрыканскай зборнай былі тры нічыі), але яны сталі ўсеагульнымі любімчыкамі.

Аргенціна згуляе ў 1/8 фіналу з Егіптам.

А сёння а 20‑й ужо пачнуцца паядынкі 1/8 фіналу чэмпіянату свету.

Ужо вядомыя сем параў 1/8 фіналу:

Матчы 1/4 фіналу з 9 па 12 ліпеня, паўфіналы 14 і 15 ліпеня, гульня за бронзу — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула