БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША

4.07.2026 / 07:04

Nashaniva.com

«Немагчыма без захаплення назіраць за тым, якіх вышынь здолела дасягнуць амерыканская нацыя за чвэрць тысячагоддзя свайго існавання», — гаворыцца ў віншаванні.

Фота: Win McNamee/Getty Images

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем утварэння Злучаных Штатаў Амерыкі, паведаміл ў яго прэс-службе.

«Немагчыма без захаплення назіраць за тым, якіх вышынь здолела дасягнуць амерыканская нацыя за чвэрць тысячагоддзя свайго існавання. Высадка на Месяц, значныя для ўсяго чалавецтва прарывы ў галіне навукі і медыцыны, сур'ёзныя эканамічныя дасягненні — усё гэта прыклады мэтанакіраванасці, працавітасці і сапраўднага патрыятызму амерыканцаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што невыпадкова гэтая важная дата — 250‑годдзе ўтварэння ЗША — прыпадае на перыяд прэзідэнцтва чалавека, які прыкладае ўсе намаганні дзеля дабрабыту сваёй краіны.

«Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў, і я як прэзідэнт Беларусі гатовы працаваць разам дзеля нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама падтрымліваць Вашы імкненні зрабіць нашу планету больш бяспечным месцам для нашых дзяцей і ўнукаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула