Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару
У Белгарадзе, паводле заявы мясцовых уладаў, былі пашкоджаны аб'екты інфраструктуры.
У горадзе ўзніклі перабоі з падачай электраэнергіі і водазабеспячэннем. Паводле афіцыйнай інфармацыі, пацярпелых няма, піша «Медуза».
Выданне «Осторожно, новості» са спасылкай на жыхароў Белгарада паведамляе, што ў некалькіх раёнах горада знікла электрычнасць.
Пасля ракетнага ўдару ў горадзе загарэлася цеплаэлектрацэнтраль «Луч», а Белгарад і прылеглая гарадская агламерацыя амаль поўнасцю засталіся без электразабеспячэння.
Таксама сцвярджаецца, што ракетныя ўдары былі адначасова нанесены па ўсіх асноўных электрападстанцыях горада.