Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск
Загадкавая суперяхта Уладзіміра Пуціна Graceful знаходзіцца на шляху ў Мурманск.
Bild
Відавочна, у гэтым паўночным горадзе Крэмль разлічвае схаваць яе ад украінскіх дронаў, мяркуе Bild.
Падчас падарожжа яхту па меркаваннях бяспекі суправаджае расійскі эсмінец. Раней яна знаходзілася ў порце Калінінграда.
Некалькі дзён таму судна заўважылі каля нямецкага і дацкага ўзбярэжжа.