Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету
У матчы 1/8 фіналу выйгралі ў Канады 3:0. Дубль у Азэдзіна Унаі.
Азэдзін Унаі. Фота: Eric Smith / AP
Усе галы забітыя ў другім тайме, а апошні — за хвіліну да фінальнага свістка.
У 1/4 фіналу 9 ліпеня Марока сустрэнецца з пераможцам матча Францыя — Парагвай, які пачнецца сёння апоўначы.
На мінулым чэмпіянаце свету Марока дайшло да паўфіналу. Афрыканцы выбілі па дарозе Іспанію і Партугалію, але ў 1/2 фіналу саступілі Францыі, а потым у матчы за 3‑е месца —Харватыі.
Чытайце таксама:
Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету
За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?