БЕЛ Ł РУС

«Ёсць рэальная перспектыва завяршыць вайну». Зяленскі зрабіў аптымістычную заяву пасля размовы з Трампам

4.07.2026 / 23:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Па выніках гутаркі Уладзімір Зяленскі паведаміў, што бачыць магчымасць завяршэння вайны і анансаваў асабістую сустрэчу на будучым саміце НАТА.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Як паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале, 4 ліпеня, у Дзень незалежнасці ЗША, ён патэлефанаваў Дональду Трампу. Па словах украінскага прэзідэнта, у іх адбылася «вельмі добрая размова».

Зяленскі выказаў падзяку Злучаным Штатам за ўсю аказаную дапамогу, «ад «джавелінаў» і «пэтрыётаў» да палітычнай падтрымкі».

«Мы надзвычай цэнім тое, што Амерыка падтрымлівае нас у абароне нашай незалежнасці», — дадаў ён.

Галоўная частка паведамлення тычылася абмеркавання сітуацыі на фронце і дыпламатычных перспектыў.

«Ёсць рэальная перспектыва завяршыць гэтую вайну, і рашучасць Амерыкі будзе мець вырашальнае значэнне», — заявіў украінскі прэзідэнт.

Таксама ён паведаміў, што дамовіўся з Дональдам Трампам працягнуць размову асабіста падчас саміту НАТА, які пройдзе ў Анкары.

«Дзякуй, Амерыка! Дзякуй, спадар Прэзідэнт!», — завяршыў свой допіс Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула