БЕЛ Ł РУС

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал

5.07.2026 / 02:04

Nashaniva.com

На чэмпіянаце свету прайшоў другі матч 1/8 фіналу.

Фота: Derik Hamilton / AP

Францыя мінімальна перайграла Парагвай — 1:0, адзіны мяч з пенальці забіў Кіліян Мбапэ. 

У Мбапэ ўжо 19 галоў на чэмпіянатах свету, у Месі — 20. А на гэтым мундыялі ў іх па сем галоў.

Францыя ў матчы валодала 77 працэнтаў часу мячом, у Парагвая момантаў амаль не было: толькі два ўдары па варотах.

У чвэрцьфінале Францыя ў чацвер згуляе з Марока.

Сёння, у нядзелю, а 23‑й Бразілія — Нарвегія, а а 3‑й ночы на панядзелак: Мексіка — Англія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула