БЕЛ Ł РУС

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

6.07.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Паводле слоў удзельнікаў падзеі, міліцыянеры заявілі, што на такое «мерапрыемства» нібыта патрэбны спецыяльны дазвол.

Фота: vecteezy.com

Як вынікае з паведамлення, кампанія з 18 чалавек была дастаўлена ў РУУС Першамайскага раёна Мінска за спробу зладзіць пікнік у адным з гарадскіх паркаў.

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку. Гісторыю аднаго з карыстальнікаў Threads заўважылі праваабаронцы «Вясны». 

Перад пасадкай у аўтазак у людзей адабралі мабільныя тэлефоны — як патлумачылі сілавікі, «каб не здымалі машыны знутры».

Затрыманых пратрымалі ў РУУС каля дзвюх з паловай гадзін. Міліцыянеры праверылі змесціва смартфонаў. Перад вызваленнем людзей прымусілі паспешліва падпісаць дакумент, са зместам якога не азнаёмілі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула