БЕЛ Ł РУС

Чэмпіянат Еўропы па стральбе перанеслі з Эстоніі праз адмову прыняць беларусаў

6.07.2026 / 20:28

Nashaniva.com

Чэмпіянат Еўропы 2027 года па стральбе з пнеўматычнай зброі перанясуць з Таліна ў іспанскую Гранаду пасля таго, як Эстонія адмовілася дапусціць да ўдзелу спартсменаў з Беларусі ды Расіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Еўрапейская стралковая канфедэрацыя (ESC) паведаміла, што турнір пройдзе з 3 да 9 сакавіка 2027 года ў Гранадзе.

У арганізацыі патлумачылі, што чэмпіянат стане адборачным турнірам да летніх Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе, а таксама да Еўрапейскіх гульняў 2027 года. Таму ўдзел у ім павінны мець магчымасць усе спартсмены, якія адпавядаюць крытэрыям допуску.

Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы (ISSF) дазваляе беларускім і расійскім спартсменам выступаць на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Чытайце таксама:

Беларускі вясляр заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі

Зборная Латвіі адмовілася гуляць супраць Беларусі. Яе пакаралі

Каментары да артыкула