Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету
4:1, і чарговая гаспадыня пакідае мундыяль.
Фота: Lindsey Wasson / AP
Зборная Бельгіі перайграла ЗША з лікам 4:1. Дубль у Дэ Кетэларэ, галы таксама забілі Ванакен і Лукаку.
Бельгія выйшла ў чвэрцьфінал, дзе згуляе з Іспаніяй.
А ЗША — апошнія гаспадары — следам за Канадай і Мексікай пакінулі чэмпіянат.
Вядомыя ўжо тры пары чвэрцьфіналістаў:
Францыя — Марока (чацвер, 22:00)
Іспанія — Бельгія (пятніца, 22:00)
Англія — Нарвегія (нядзеля, 00:00).
Сёння на чэмпіянаце свету — заключныя дзве 1/8 фіналу:
Аргенціна — Егіпет (19:00), Калумбія — Швейцарыя (23:00),
Пераможцы і сфармуюць апошнюю чвэрцьфінальную пару.