БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве

7.07.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Гісторыя пачалася з таго, што ў суд звярнуўся мужчына, які сцвярджаў, што менавіта ён з'яўляецца біялагічным бацькам непаўналетняга хлопчыка. Паколькі на момант нараджэння дзіцяці яго маці знаходзілася ў шлюбе з іншым чалавекам, у ЗАГСе бацькам аўтаматычна запісалі афіцыйнага мужа. Пазоўнік патрабаваў выключыць звесткі пра мужа з актавага запісу і прызнаць бацькам яго.

На папярэднім судовым пасяджэнні бакі дэманстравалі рэдкую згоду: і маці дзіцяці, і яе законны муж цалкам падтрымалі патрабаванні пазоўніка.

Муж афіцыйна заявіў, што не з'яўляецца бацькам хлопчыка, і ўсе тры бакі добраахвотна пагадзіліся на правядзенне генетычнай экспертызы, якая падавалася прысутным звычайнай фармальнасцю.

Вынікі даследавання ДНК цалкам перавярнулі ход справы. Эксперты высветлілі, што біялагічнае бацькоўства пазоўніка, які быў ўпэўнены ў сваёй праваце, цалкам выключана.

У той жа час бацькоўства афіцыйнага мужа, які публічна адракаўся ад дзіцяці, пацвердзілася навукова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула