БЕЛ Ł РУС

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты

7.07.2026 / 19:03

Nashaniva.com

У Слонімскім раёне правялі тактыка-спецыяльныя заняткі па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў міліцыі. У трэніроўках удзельнічалі супрацоўнікі мясцовага РАУС, а ў якасці інструктараў ім прыслалі амапаўцаў з Гродна.

Камандзір АМАП падпалкоўнік міліцыі Кірыл Ганчароў заявіў, што галоўная мэта заняткаў — «праверка гатоўнасці асабовага складу і адпрацоўка сумесных дзеянняў у выпадку ўзнікнення, лакалізацыі і спынення масавых беспарадкаў».

Асаблівую ўвагу надалі манеўранасці тактычных груп у сродках індывідуальнай абароны. Пад кіраўніцтвам інструктараў слонімскія міліцыянеры адпрацоўвалі выкарыстанне спецыяльных сродкаў, у тым ліку бронешчытоў.

Падчас вучэнняў былі змадэляваныя сцэнарыі разгортвання баявых парадкаў для ачаплення тэрыторыі, стрымлівання і раз'яднання ўмоўнай групы пратэстоўцаў.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў

Каментары да артыкула