БЕЛ Ł РУС

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад

8.07.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік параіў беларусам ездзіць на метро і пайшоў у народ.

Фота: uladzimir_karanik / threads.com

«Забудзьцеся пра заторы і выбірайце метро. Гэта не толькі самы хуткі спосаб дабрацца да месца, але яшчэ і камфортны, бяспечны і бюджэтны варыянт», — напісаў кіраўнік Акадэміі навук Уладзімір Каранік і апублікаваў сэлфі з падземкі.

Каранік дадаў, што гэта пасля завяршэння працоўнага дня ён вырашыў скарыстацца падземным транспартам.

Такое апусканне ў народ выклікала даволі іранічную рэакцыю.

«Я так разумею, гэта як прыгода, нервы паказытаць?»

«Толькі не рабіце з гэтага подзвіг».

Частка каментатараў вырашыла знайсці ўчынку рацыянальнае тлумачэнне.

«Гэта таму, што мост на праспекце на рамонце?»

«Мост праз Свіслач перакрыты. Асабісты кіроўца тут не выратуе, каб хутка праехаць».

«Усё, бензін канчаецца?»

«Вы нас да нечага рыхтуеце?»

«Потым за стойку «Цэнтральнага»?»

«Малайцы! Людзі, якія блізкія да народа, выклікаюць павагу. Не тое, што адзін грамадзянін», — балюча дзяўбнуў чыноўніка адзін з каментатараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула