БЕЛ Ł РУС

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»

8.07.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Да Беларусі набліжаецца цыклон «Бернадэт», які прынясе пагаршэнне надвор’я — дажджы, навальніцы і парывісты вецер. Зараз цэнтр цыклону знаходзіцца над краінамі Балтыі, але яго атмасферныя франты ўжо ўплываюць на надвор’е ў Беларусі, паведаміў Белгідрамет.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

9 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, з парывамі. Тэмпература ноччу складзе ад +9 да +14 градусаў, днём — ад +15 да +21 градуса.

10—11 ліпеня цыклон перамесціцца непасрэдна на тэрыторыю Беларусі, таму ўмовы надвор’я стануць горшымі. У пятніцу дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне, а на захадзе Беларусі яны могуць быць моцнымі. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя парывы ветру.

Ноччу 10 ліпеня тэмпература будзе каля +7…+13 градусаў, днём — +17…+23 градусы, пры гэтым на захадзе краіны будзе халадней — каля +15…+16 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула