БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі

8.07.2026 / 19:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб тэрыторыі Расіі, пад якія трапілі ўсе найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы, абаронныя прадпрыемствы і трубаправоды «Транснафты».

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

«Гэта эскалацыя, але гэта таксама эскалацыя, якая можа дапамагчы прывесці да завяршэння [вайны]», — сказаў Трамп на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на саміце НАТО ў Анкары.

«Мы аказваем вельмі шмат ціску на прэзідэнта Пуціна. Я не думаю, што яму падабаецца тое, што адбываецца», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Па словах Трампа, і Масква, і Кіеў хацелі б завяршэння канфлікту, але і Пуцін, і Зяленскі аказаліся «складанымі».

«Мы шмат спынілі войнаў. Але, думаю, гэта [вайна] — не самае лёгкае. Пуцін такі нялёгкі чалавек, спадар прэзідэнт [Зяленскі] — складаны па-свойму чалавек», — сказаў Трамп, маючы на ўвазе Зяленскага, які сядзеў побач з ім.

Таксама ён дадаў, што мае намер сёння ж пагаварыць з Пуціным.

Чытайце таксама:

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам

Каментары да артыкула