БЕЛ Ł РУС

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу

8.07.2026 / 22:23

Nashaniva.com

Жыхарка Брэсцкай вобласці нечакана для сябе стала зоркай інстаграма. Пенсіянерка змагла пасябраваць з дзікім буслом. Адпаведнае відэа выклала праўнучка жанчыны Яніна, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Дзяўчына расказала, што яе 95‑гадовая прабабуля дала буслу мянушку Малыш і той рэальна на яе адгукаецца ды прылятае, калі пачуе імя. Жанчына корміць яго кількай, якую купляе замарожанай у мясцовай краме.

Аўтарка відэа адзначыла, што з-за сухога надвор'я на балотах цяпер мала ежы, таму буслам цяжэй шукаць здабычу і карміць птушанят. Таму падкормка ад мясцовых жыхароў гарачым летам асабліва важная. Карыстальнікі сеткі падтрымалі жанчыну:

«Гэта вам не курэй гадаваць».

«У маёй бабулі крумкач быў, яна яго неяк выратавала ад сабак, ператрымала ў сябе, пакуль ён аднаўляўся. Ён потым кожны год да яе прылятаў».

«Пабольш бы ў нашым свеце такіх чулых сэрцаў, і жыць было б лягчэй».

«У рускіх хатнія гадаванцы мядзведзі, у беларусаў — буслы».

Чытайце таксама:

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам

Каментары да артыкула