У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА
У Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў праходзіць цырымонія развітання з літаратарам і былым старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Ён памёр 7 ліпеня на 89‑м годзе жыцця.
На цырымонію прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных структур, у тым ліку кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты, віцэ-прэм'ерка Наталля Пяткевіч, кіраўнікі палат парламента, іншыя чыноўнікі, а таксама калегі і блізкія.
Вянок на развітанне даслаў Аляксандр Лукашэнка.
Мікалай Чаргінец быў вядомы перадусім як аўтар міліцэйскіх дэтэктываў, а таксама як шматгадовы кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, які быў створаны ў 2005 годзе пасля расколу ў літаратурным асяроддзі і лабіраваў інтарэсы ўладаў. Меў вучоную ступень кандыдата юрыдычных навук і званне генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.