БЕЛ Ł РУС

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў

10.07.2026 / 01:33

Nashaniva.com

Зборная Францыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па футболе 2026 года, перамогшы ў чвэрцьфінале каманду Марока з лікам 2:0. Матч адбыўся на стадыёне «Джылет» у амерыканскім горадзе Фоксбара.

Кіліян Мбапэ. Фота: AP Photo/Steven Senne

У першым тайме французы мелі магчымасць выйсці наперад, але на 28‑й хвіліне Кіліян Мбапэ не здолеў рэалізаваць пенальці. Нягледзячы на гэта, пасля перапынку капітан французскай зборнай усё ж адкрыў лік, забіўшы гол на 60‑й хвіліне.

Праз шэсць хвілін Францыя замацавала сваю перавагу. Пасля дакладнай перадачы Мбапэ Усман Дэмбеле адправіў мяч у вароты і ўстанавіў, як аказалася, канчатковы лік — 2:0.

Такім чынам, Кіліян Мбапэ, нягледзячы на незабіты пенальці, стаў галоўным героем сустрэчы, адзначыўшыся адным забітым мячом і адной галявой перадачай. Цяпер у яго стала 20 галоў у фінальных частках чэмпіянатаў свету, і саступае ён па гэтым паказчыку ўсяго на адзін мяч толькі вялікаму Ліянэлю Месі, які таксама цудоўна выступае на сёлетнім мундыялі і мае ўсе шанцы палепшыць свой галявы рахунак. А ў спаборніцтве бамбардзіраў на гэтым чэмпіянаце Мбапэ Месі акурат дагнаў — у абодвух суперзорак цяпер па 8 галоў.

У паўфінале зборная Францыі сустрэнецца з пераможцам матча паміж Іспаніяй і Бельгіяй.

Фінальная частка мундыялю праходзіць у ЗША, Канадзе і Мексіцы, а вырашальны матч турніру адбудзецца 19 ліпеня ў амерыканскім Іст-Ратэрфардзе.

Чытайце таксама:

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ

«Гэты дзікун чуў толькі пра шымпанзэ». Парагвайская сенатарка справакавала расісцкі скандал з Мбапэ

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Каментары да артыкула