БЕЛ Ł РУС

У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне

10.07.2026 / 12:07

Nashaniva.com

Пра гэта піша «Вясна». 

Палітзняволеную Таццяну Колас утрымліваюць у зняволенні больш за чатыры гады. У кастрычніку 2022 года былую супрацоўніцу Мінгарвыканкама асудзілі па «справе ЧКБ» да 6,5 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

У зняволенні ў жанчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе.

Па інфармацыі «Вясны», у Таццяны знайшлі анкалагічнае захворванне. Для далейшага абследавання і лячэння жанчыну мусяць перавесці ў лякарню, але зрабіць гэта плануюць толькі праз некалькі месяцаў.

Акрамя таго, Таццяна пакутуе ад моцнага болю ў спіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула