БЕЛ Ł РУС

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар

10.07.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Раніцай 10 ліпеня на борце самалёта авіякампаніі Ryanair, які выконваў рэйс з грэцкіх Салонікаў у нямецкі Мемінген, адбыўся сур'ёзны інцыдэнт. Неўзабаве пасля ўзлёту, калі самалёт знаходзіўся на вышыні каля шасці тысяч метраў, разбілася аконная панэль каля аднаго з пасажырскіх месцаў, піша Bild.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ertnews.gr

Як паведамляецца, у выніку разгерметызацыі салона 61‑гадовага пасажыра моцным патокам паветра зацягнула ў пашкоджаны ілюмінатар. Яго жонка схапіла мужа за ногі і ўтрымлівала да таго часу, пакуль на дапамогу не прыйшлі іншыя пасажыры. 

Пасля разгерметызацыі ў салоне аўтаматычна выпалі кіслародныя маскі. Экіпаж дзейнічаў паводле інструкцый і прыняў рашэнне неадкладна вярнуцца ў аэрапорт «Македонія» ў Салоніках. Самалёт паспяхова прызямліўся, а пасажыры бяспечна пакінулі борт.

Пацярпеламу была аказаная медыцынская дапамога непасрэдна ў аэрапорце. Пасля агляду лекары канстатавалі ў яго траўму шыі.

Авіякампанія Ryanair пацвердзіла факт інцыдэнту і паведаміла, што пасля вяртання самалёта для пасажыраў быў арганізаваны запасны рэйс, на якім яны працягнулі падарожжа ў Мемінген.

Чытайце таксама:

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Ryanair папярэдзіў пра рызыку адмены рэйсаў з-за дэфіцыту паліва

Каментары да артыкула