БЕЛ Ł РУС

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

11.07.2026 / 00:52

Nashaniva.com

Зборная Іспаніі стала другім паўфіналістам чэмпіянату свету па футболе 2026 года, перамогшы ў чвэрцьфінале каманду Бельгіі з лікам 2:1. Матч прайшоў на стадыёне SoFi Stadium у амерыканскім Інглвудзе.

Мікель Мерына радуецца забітаму голу. Фота: AP Photo/Marcio J. Sanchez

Лік у матчы на 30‑й хвіліне адкрыў паўабаронца іспанцаў Фабіян Руіс, які першым апынуўся на дабіванні пасля ўдару Дані Ольма і сэйва брамніка бельгійцаў Тыбо Куртуа.

Яшчэ да перапынку Бельгія здолела адыграцца. На 41‑й хвіліне Шарль дэ Кетэларэ галавой замкнуў навес Цімаці Кастаня і ўпершыню на гэтым турніры прымусіў зборную Іспаніі прапусціць гол.

У другім тайме ключавым момантам стала траўма Тыбо Куртуа. Брамнік, які некалькі разоў выратаваў сваю каманду, не змог працягнуць сустрэчу і на 71‑й хвіліне быў заменены на Сенэ Ламенса, для якога гэта быў толькі трэці матч за нацыянальную зборную.

Перамогу дзейным чэмпіёнам Еўропы прынёс Мікель Мерына. На 88‑й хвіліне Ламенс не здолеў надзейна зафіксаваць далёкі ўдар Паў Кубарсі, і Мерына першым паспеў на дабіванне, адправіўшы мяч у сетку.

У паўфінале чэмпіянату свету Іспанія сустрэнецца са зборнай Францыі, якая раней перамагла Марока з лікам 2:0. Матч адбудзецца 14 ліпеня.

Астатнія два ўдзельнікі паўфінальнай стадыі вызначацца пасля матчаў Нарвегія — Англія і Аргенціна — Швейцарыя.

Чытайце таксама:

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!

Каментары да артыкула