БЕЛ Ł РУС

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум

11.07.2026 / 08:03

Nashaniva.com

Прамежкавая пасадка была здзейснена ў Баку.

Бодрум. Фота: Wikimedia Commons

Урадавы бізнэс-джэт Canadair CL— 600‑2B19 Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301PJ вылецеў з Мінска 10 ліпеня а 20:18 і прызямліўся ў турэцкім Бодруме 11 ліпеня а 03:50 па мінскім часе, зрабіўшы прамежкавую пасадку ў Баку. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу Flightradar24, заўважыў Reform.news.

Бодрум — горад на аднайменным паўвостраве на паўднёвым захадзе Турцыі, які абмываецца водамі Эгейскага мора. Ён размешчаны на беразе заліва, падзеленага мысам на дзве бухты.

Палёты ўрадавага самалёта з Мінска ў Бодрум ужо сталі традыцыяй. Аналагічныя рэйсы фіксаваліся ў жніўні—верасні мінулага года, а таксама ў чэрвені 2023 года.

Вядома, што гэты борт выкарыстоўваюць не толькі высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі для службовых паездак, але і сямейнікі Лукашэнкі для асабістых падарожжаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула