БЕЛ Ł РУС

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

11.07.2026 / 09:02

Nashaniva.com

На Багамах пацярпеў крушэнне самалёт Cessna 402 авіякампаніі Flamingo Air.

Усе 10 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Самалёт вылецеў з аэрапорта ў Насау і накіроўваўся ў Сан-Андрас, аднак разбіўся незадоўга да пасадкі. 

Пасля катастрофы ўлады ў якасці меры засцярогі часова прыпынілі палёты авіякампаніі Flamingo Air.

У той жа дзень адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт з самалётам гэтай авіякампаніі: рэйс быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт пасля паведамлення пілота пра праблему. Пасажыраў эвакуявалі, пасля чаго самалёт загарэўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула