БЕЛ Ł РУС

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці

11.07.2026 / 10:01

Nashaniva.com

Сёння і заўтра ў мінскім парку імя Уга Чавеса запускаюць цікавы атракцыён — трасу-зіплайн даўжынёй 275 метраў

Скрыншот відэа «Мінск. Галоўнае»

Уваход у сам парк бясплатны, а за спуск з чыстым адрэналінам цэны такія: 1 спуск — 50 руб, а кампанія ад 3 чалавек — па 35 руб. з кожнага.

Зіплайн — спуск з выкарыстаннем сіл гравітацыі па сталёвым тросе з адрывам ад зямлі, па паветры, з дапамогай спецыяльнай прылады, якая выкарыстоўвае блокі. 

Самы высокі зіплайн працягласцю 1300 м знаходзіцца на гарналыжным курорце Валь-Тарэнс у Францыі і праходзіць на вышыні ад 3250 м (пачатак) да 3000 м (фініш) над узроўнем мора. Хуткасць спуску на працягу 1 хвіліны 45 секунд складае 60—100 км/г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула