БЕЛ Ł РУС

Сабаленка ў аўторак адкрые ў Мінску корты на тэрыторыі сваёй школы

11.07.2026 / 11:44

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка правядзе сустрэчу з заўзятарамі ў Мінску.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Гэта будзе па адрасе: завулак Казлова, 11 (пачатак — а 15:00). Лідарка рэйтынгу WTA адкрые грунтавыя тэнісныя корты на тэрыторыі сваёй роднай школы, паведамляе firstandredcom.

Таксама Сабаленка правядзе майстар-клас, пагутарыць з наведвальнікамі мерапрыемства і раздасць аўтографы.

Нагадаем, што сёлета на Уімблдоне (Адкрытым чэмпіянаце Англіі па тэнісе) Арына выбыла ў 1/4 фіналу, прайграўшы Наомі Осацы 2:6, 6:7.

Але Сабаленка захавае за сабой званне першай ракеткі свету, якое трымае з кастрычніка 2024 года.

У фінале жаночага Уімблдона сёння згуляюць чэшкі Караліна Мухава і Лінда Носкава, у фінале мужчынскага заўтра Янік Сінер і Аляксандр Звераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула