БЕЛ Ł РУС

У ліцэі будуць прымаць па-іншаму

11.07.2026 / 15:06

Nashaniva.com

У Беларусі змяняюцца правілы прыёму і залічэння ў ліцэі і ўніверсітэты для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі.

Карэкціроўкі ў пастанову Міністэрства адукацыі ад 17 жніўня 2022 года апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам прадугледжана змяненне парадку падачы заявы пры прыёме ў гэтыя ўстановы адукацыі, піша БелТА.

Заявы для прыёму або залічэння ў 10‑я класы ліцэяў і ўніверсітэтаў (для засваення адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі) цяпер неабходна падаваць у прыёмную камісію ліцэя з 12 да 15 чэрвеня года прыёму.

З 10 да 15 ліпеня трэба будзе падаць дакументы пры дадатковым прыёме ў 10‑ы клас. А з 12 чэрвеня да 17 жніўня можна будзе паспрабаваць паступіць у 11‑я класы ліцэяў.

«Таксама зменены тэрміны залічэння абітурыентаў у лік навучэнцаў 10‑га класа: загад аб залічэнні выдаецца не пазней за 7 ліпеня года прыёму (залічэння) — пры прыёме (залічэнні) у Ліцэй БДУ, і не пазней за 10 ліпеня — у іншыя ліцэі і ўніверсітэты», — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Акрамя таго, у абноўленых правілах цяпер прадугледжана, што школьнікі, якія не былі прыняты ў Ліцэй БДУ, могуць падаць дакументы ў іншыя ліцэі пры супадзенні вучэбных праграм. Зрабіць гэта можна будзе з 5 да 8 ліпеня года прыёму.

Ва ўстановах адукацыі, дзе на павышаным узроўні вывучаецца прадмет «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», уводзіцца ўступны экзамен па гісторыі Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула