Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю
12 ліпеня ў Лас-Вегасе (ЗША) адбыўся турнір па змешаных адзінаборствах UFC 329.
Фота: John Locher / AP
У галоўным баі былы чэмпіён арганізацыі ў дзвюх вагавых катэгорыях ірландзец Конар Макгрэгар правёў рэванш супраць былога ўладальніка тытула ў паўлёгкай вазе (да 65 кг) амерыканца Макса Халаўэя, піша Championat.com
Бой закончыўся ў першым раўндзе перамогай Халаўэя. Макгрэгар атрымаў траўму калена, паслізнуўшыся ў першыя секунды паядынку.
Пасля гэтага ірландзец не змог трывала стаяць на нагах і двойчы ўпаў, таму суддзя быў вымушаны спыніць бой. Сур'ёзнай шкоды адзін аднаму сапернікі амаль не нанеслі.
Зараз на рахунку Конара — 22 перамогі і 7 паразаў у ММА. У Халаўэя — 28 перамог і 9 параз.