У Амстэрдаме на пахаванні выступала танцорка на пілоне ВІДЭА
Пахавальны дырэктар думаў, быццам бачыў ужо ўсё, пакуль не паступіла гэта дзіўная просьба.
Фота: iedehoornuitvaartzorg / Instagram
Сацсеткі абляцела відэа, як танцорка ў чорнай бялізне пад песню гурта Queen «The show must go on» круціцца на пілоне на фоне дзвюх белых трун.
Гэта было пахаванне ў Амстэрдаме — развітваліся з уладальнікамі начнога клуба з квартала чырвоных ліхтароў, мужам і жонкай.
Пахавальны дырэктар Ідэ Хаорн расказаў, што ўласнік начнога клуба памёр больш за 30 гадоў таму, у 1993-м. Але яго нядаўна памерлая жонка хацела, каб яе прах быў развеяны разам з прахам яе нябожчыка мужа, таму яго эксгумавалі, піша The Sun.
Пара разам кіравала легендарным начным клубам у амстэрдамскім квартале чырвоных ліхтароў.
Пахавальны дырэктар адзначыў: «Танцорка на пілоне мела на мэце не шакаваць, гэта была даніна павагі».
Ён сказаў, што думаў, быццам бачыў ужо ўсё, пакуль не паступіла гэта дзіўная просьба ад дзяцей памерлай пары.
«Калі я мякка спытаў, ці варта неяк паказаць справу жыцця бацькоў у пахаванні, яны завагаліся. Але праз некалькі дзён мне патэлефанавалі — яны вырашылі наняць танцорку на пілоне».
Хаорн сказаў, што «інтымнае, годнае выступленне» танцоркі было «прызначана ні для каго іншага, акрамя як для двух чалавек, якія пайшлі з жыцця».