БЕЛ Ł РУС

Рускамірац Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі

12.07.2026 / 15:08

Nashaniva.com

«Расійская палітыка, нягледзячы на вайну, застаецца жывой», — дзеліцца ён пасля пераезду.

Арцём Агафонаў у Маскве. Фота: «Вконтакте»

Прарасійскі актывіст з Бабруйска Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі, заўважыў канал «Віцебск, я гуляю!».

«Беларускай палітыкай працягваю цікавіцца, нягледзячы на пераезд», — напісаў Агафонаў у сваім канале.

Далей ён паразважаў пра блякласць беларускіх чыноўнікаў — маўляў, нікога амаль і не ўспомніць, апроч прэм'ера Аляксандра Турчына і кіраўніка Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачанкі. Затое «расійская палітыка, нягледзячы на вайну, застаецца жывой». 

«На жаль, палітыкі ў Беларусі скончыліся. Акрамя аднаго. Засталіся функцыянеры. Людзі — функцыі, ад перастаноўкі месцаў якіх мала што зменіцца», — адзначыў Агафонаў.

Раней Агафонаў ужо не раз пісаў, што падумвае пакінуць Беларусь. У жніўні 2024 года ён правёў суткі ў ІЧУ і атрымаў штраф за «распаўсюджванне экстрэмізму» (пасля заявы віцебскага актывіста). Пасля гэтага міліцыя не пераставала праяўляць да яго ўвагу — напрыклад, выклікала ў аддзел для прагляду прапагандысцкага фільма.

Мяркуючы па ўсім, ён пераехаў у Расію і вярнуўся да заняткаў палітыкай. Напрыклад, стаў тварам відэанавін «Плюс/мінус тры» прарасійскага праекта «Белньюс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула