Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА
У сеціве набірае папулярнасць відэа, як саматужныя расійскія канструктары вырашылі ўсталяваць на паваротную канструкцыю магутны кулямёт ЯКБ-12,7 з верталёта Мі-24. Вынік аказаўся надзвычай відовішчны.
На кадрах відэа бачна, як баец рыхтуецца адкрыць агонь. Аднак падчас першай жа чаргі шалёная хуткастрэльнасць зброі стварае каласальны імпульс аддачы.
За долі секунды кулямёт пачынае некантралявана круціцца вакол сваёй восі. Самога кулямётчыка літаральна выносіць магутнай сілай з кузава. А яго напарнік выключна цудам паспявае прысесці.
«Якім бы дзіўным ні здавалася відэа, мяркуючы па ўсім, гэта не ШІ», — рэзюмаваў вайсковы аналітык Ян Мацвееў.