БЕЛ Ł РУС

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона

12.07.2026 / 23:39

Nashaniva.com

Сінер, першая ракетка свету, другі раз запар выйграў Уімблдонскі турнір. Матч, які працягваўся амаль чатыры гадзіны, завяршыўся з лікам 6:7, 7:6, 6:3, 6:4, піша BBC. 

Фота: AP Photo / Kin Cheung

«Ты зноў даказаў, чаму з’яўляешся найлепшым гульцом у свеце. Было здорава раздзяліць з табой цэнтральны корт у фінальны ўік-энд. Для мяне вялікі гонар знаходзіцца тут», — так адрэагаваў на паразу Звераў.

Як адзначыла французская тэнісістка Марыён Барталі, Сінер атрымаў сваю 100‑ю перамогу на турнірах Вялікага шлема.

«Думаю, мы ўбачылі новага Новака, які будзе дамінаваць у тэнісе ў найбліжэйшыя 10—15 гадоў», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула