БЕЛ Ł РУС

Адрыў Сабаленкі ў сусветным рэйтынгу скараціўся да мінімуму

13.07.2026 / 07:56

Nashaniva.com

Сусветная жаночая асацыяцыя апублікавала новы рэйтынг-ліст.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Арына Сабаленка працягвае займаць першы радок, але яе адрыў ужо невялікі.

У Арыны — 8550 балаў, у Алены Рыбакінай — 8143. Прадстаўніца Казахстана адстае на 407 балаў і найбліжэйшым часам можа здагнаць беларуску пры няўдалым выступленні апошняй. Некалі адрыў складаў амаль 1500 балаў, а тыдзень таму быў 947 балаў.

Нагадаем, на Уімблдоне Сабаленка выбыла ў 1/8 фіналу, а Рыбакіна вылецела яшчэ раней.

Трэці радок у амерыканкі Джэсікі Пегулы (6301), амерыканка Како Гаўф — чацвёртая (5649), расіянка Міра Андрэева — пятая (5293).

Затым ідуць чэшка Караліна Мухава (5168) і пераможца Уімблдона Лінда Носкава (5119).

А вось полька Іга Свёнтак не змагла абараніць тытул на Уімблдоне, у яе згарэлі 2000 балаў, якія даюцца за перамогу на турніры, і яна апусцілася з трэцяга на восьмае месца, у яе цяпер 4539 балаў.

Сабаленка займае першы радок у сусветным рэйтынгу з кастрычніка 2024 года, а заўтра ў Мінску адкрые корты ў школе, дзе вучылася. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула