WB Taxi пачынае працаваць для ўсіх жыхароў Мінска
WB Taxi завяршыў тэставанне і пераходзіць да камерцыйнай эксплуатацыі ў Мінску. Сэрвіс для заказу таксі, які раней падключаў карыстальнікаў па меры паступлення заявак, цяпер стаў даступны для ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы, піша Tochka.by.
Фота: Wildberries
Абаненты беларускіх нумароў могуць сцягнуць праграму WB Taxi ў Google Play і App Store.
WB Taxi прапануе дыферэнцыраваную сістэму тарыфаў. Карыстальнікам сэрвісу таксама даступная кругласутачная падтрымка ў чаце, праз які можна задаць пытанне або пакінуць водгук.
«У Беларусі таксі — гэта частка паўсядзённага рытму: паездкі на працу, да доктара, у аэрапорт, па дзяцей у школу. Wildberries ужо даўно стаў для людзей не толькі звыклым і надзейным месцам для пакупак, але і любімым брэндам. Мы ўпэўненыя, што WB Taxi стане такім жа натуральным выбарам, як і сам маркетплэйс», — адзначыў дырэктар Wildberries у Беларусі Дзяніс Семянкоў.